26 жніўня ў Наваградку пройдзе чарговы рэгіянальны аграфэст. Праграма свята досыць насычаная, але яго арганізатары не выявілі малейшай фантазіі, назваўшы фэст надзвычай прымітыўна – “Хлеб, сыр, квас и хорошее настроение”. Публікуецца разгорнутая праграма фэсту, якая ў Наваградку ўжо традыцыйна ганебна па-расейску.

Сярод адметнасці фэсту наступная заяўка арганізатараў: “Впервые в истории праздника у гостей будет возможность попробовать суп с «ингредиентом-изюминкой» от главы Новогрудского района”. Цікава, якім супам будзе частаваць старшыня райвыканкаму Сяргей Чаркоўскі. Адначасна хочацца параіць яму звярнуць увагу на мову афармлення свята і даць адпаведныя рэкамендацыі сваім падначаленым – аддзелам культуры і ідэалогіі.