
У цэнтры Беластока 24 жніўня адбылася традыцыйная акцыя салідарнасці са зняволеным журналістам і сябрам Саюза палякаў на Беларусі – Анджэем Пачобутам.
Пачобут ужо амаль два з паловай гады знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі. Ля помніка кс. Ежы Папялушку сабраліся каля паўсотні сяброў і паплечнікаў палітвязня, а таксама салідарныя з ім палякі ды беларусы. Выступілі Ян Роман, Марэк Занеўскі, Анна Кетліньска, Сяргей Верамеенка.
У лютым гэтага году Пачобута прыгаварылі да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Журналіста прызналі вінаватым у распальванні варожасці і закліках да санкцый. 26 траўня Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу і пакінуў прысуд без змены. Зусім нядаўна стала вядома, што яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на шэсць месяцаў.





фота Беларускага Радыё Рацыя
