Елена Балдовская, сакратар ЦВК

У Гародні 25 жніўня прайшоў семінар для чыноўнікаў і ідэолагаў па рыхтоўлі да так званага “единого дня голосования”. Слова “выбары” тут якраз недарэчнае, таму ўсё часцей гучыць голае адзінае “галасаванне”.

Вучыць “вертыкальнікаў” Гарадзенскай вобласці “афармленню выбараў” на гэты раз прыехала сакратар ЦВК Елена Балдовская. Яна для афіцыйнай прэсы адзначыла наступнае:

“– Мы приближаемся к Единому дню голосования, и соответствующие органы на местах: Центральная избирательная комиссия уже находятся в подготовительной стадии. ЦИК уже установила среднюю численность избирателей на округ по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания. В такие же сроки средняя численность избирателей устанавливается и на местах по округам в местные Советы депутатов. К концу сентября Центральная комиссия образует округа по выборам в Палату представителей, и не позднее 1 ноября такие же округа будут образованы на местах”.

Так званая выбарчая кампанія пачнецца ў лістападзе і скончыцца ў канцы красавіка. Упершыню ў адзін дзень будуць “выбіраць” і “дэпутатаў” мясцовых саветаў і “дэпутатаў” парламенту.