t.me/Neman102

Конная міліцыя з’явілася ў Лідзе. Асобны конны нарад патрульна-паставой службы будзе працаваць на вуліцах горада, паведамляе прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Дарэчы, у 1991 годзе ў міліцыі быў сфармаваны Гарадзенскі конны ўзвод. Гэта было адзінае такое падраздзяленне ў Беларусі. Аднак у 2006-м яго расфармавалі, бо ўтрымліваць коней было дорага.

Беларуская міліцыя перыядычна выпрабоўвае новыя спосабы перамяшчэння. У 2021-м мінскія міліцыянты спрабавалі патруляваць на гіраскутарах і сегвеях.