
Як стала вядома ад родных, палітзняволены Уладзімір Гундар не выходзіць на сувязь з сям’ёй з 3 жніўня. У гэты дзень ён патэлефанаў жонцы, яны паразмаўлялі і з той пары нічога няма: ні лістоў, ні званкоў. Маўчанне вельмі непакоіць блізкіх, бо да 3 жніўня лісты прыходзілі рэгулярна праз 2 дні.
Званок у калонію нічога не праясніў — там адказалі, што нічога не могуць сказаць пра тое, дзе Уладзімір. Родныя мяркуюць, што мужчына мог быць адпраўлены ў ШІЗА. Вядома, што дасланая палітвязню 7 жніўня бандэроль вярнулася назад родным праз 10 дзён. Нагадаем, палітзняволены Уладзімір Гундар засуджаны агулам да 20 гадоў калоніі па некалькіх крымінальных справах. Мужчына мае інваліднасць, ён ня мае адной нагі.
Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, 16 атрад, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
