
Днямі слонімскія чыноўнікі і кіраўнікі навучальных установаў раёну ўзялі ўдзел у відэаканферэнцыі з прадстаўнікамі кітайскага гораду Цыньян. Такі тэлемост напэўна загадалі правесці з Міністэрства адукацыі. Малаімаверна, што раённыя начальнікі змаглі б арганізаваць такую відэасустрэчу ьез каманды “зверху”.
“Найдет ли место китайская культура в буднях обычных белорусских школьников и возможно ли интерактивное взаимообучение между педагогами Слонима и его побратима Циньяна обсуждали на видеосовещании, посвященном образовательному сотрудничеству” – такую справаздачу з тэлемосту даў раённы “Слонімскі веснік”. Заўважце на акцэнце – “ці знойдзе кітайская культура месца ў Слоніме”. Зразумела, што беларуская культура ў Цыньян ні ў якай форме не паедзе. Рэгіянальныя чыноўнікі ж, якія ня маюць сваёй грамадскай пазіцыі, гатовыя “глядзець у рот” кожнаму навязанаму “старэйшаму брату”. Пасля Расеі чарга дайшла і да Кітаю.
