
Палітвязень з Гародні Аляксей Галоўкін, поўнасцю адбыўшы тэрмін зняволення, выйшаў на волю. Пра гэта паведаміў у сваім інстаграме Зміцер Фурманаў.
Гарадзенец Аляксей Галоўкін з’яўляецца IT-інжынерам. Скончыў фізмат школу з залатым медалём і ВНУ на выдатна. У дзяцінстве яму быў пастаўлены цяжкі дыягназ — «гемафілічная поліартрапатыя».
Гарадзенца засудзілі да 3 гадоў калоніі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу (арт. 366 КК (Пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы) і арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў)). Апроч гэтага, з Аляксея спагналі кампенсацыю маральнай шкоды “пацярпелым” на суму больш за 4 500 рублёў. Тэрмін Галоўкін адбываў у бабруйскай калоніі.

