
З пачатку 2023 года мігранты спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі 20,6 тысяч разоў, паведамляе памежная служба Польшчы.
За 26 жніўня такіх спробаў было 101. Сярод мігрантаў — грамадзяне Конга і Ірана. Чатыры чалавекі перасеклі раку Ваўкушанка, але ўбачылі польскія патрулі і вярнуліся ў Беларусь.
У некаторых выпадках мігранты пашкоджваюць плот на мяжы. Польскія памежнікі сцвярджаюць, што да гэтага датычныя і беларускія сілавікі.
Затое ў Летуве за апошнія суткі не было зафіксавана ніводнай спробы нелегальна прайсці мяжу. Гэта супала з пагрозамі Летувы закрыць усе памежныя пераходы з Беларуссю.
Еўрарадыё
