У тэлеграм-канале расейскамоўнага «Гродно Плюс» з’явілася інфармацыя, што для чытання навін у эфіры гарадскога радыё MFM 105.0 з’явіўся новы вядоўца — Раман Максімаў. Але пабачыць такога ніхто не зможа. Бо такога чалавека папросту няма.

«Так, цяпер частку выпускаў у эфіры Радыё чытае новы вядучы — Роман Максимов. Аднак убачыць яго не можа ніхто — гэта згенераваны нейрасеткай голас», — расказалі на радыёстанцыі.

Пакуль што нейрасетка на гэтым радыё не замяняе ўсёй службы навін. Выпускі, як запэўніваецца, рыхтуюцца пакуль людзьмі, а кампутар толькі генеруе голас.