Мар’юш Каміньскі. Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski

Міністр унутраных спраў Польшчы Мар’юш Каміньскі па выніках супольнай нарады з калегамі з краін Балтыі адзначыў, што ў Польшчы разумеюць, што «поўная ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі будзе мець пэўныя негатыўныя наступствы для беларускага народа, які знаходзіцца пад глыбокім ціскам».

«Мы знаходзімся ў кантакце з беларускай апазіцыяй і будзем выпрацоўваць такія механізмы, каб кожны, каму пагражаюць рэпрэсіі ў Беларусі, у сітуацыі, калі памежныя пераходы закрытыя, мог дабрацца да нашых краін.

Мы не забываемся пра беларускіх апазіцыянераў, якім пагражае небяспека страціць жыццё і свабоду», — перадае словы міністра прэс-служба ведамства на сваёй старонцы ў Twitter.
https://nashaniva.com/325159