
Беларускі літаратуразнавец Уладзімір Казьбярук нарадзіўся 29 жніўня 1923 года ў вёсцы Бандары (Падляшскае ваяводства). У 1949 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 1949-52 гадах настаўнік у Наваградскім раёне, выкладчык Полацкага педагагічнага інстытуту. Вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце (1952-55). У 1959-91 у Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук (1963). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Уладзімір Казбярук вывучаў беларуска-польскія літаратурныя сувязі, беларускі рамантызм ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Аўтар даследаванняў па гісторыі Беларусі і беларускай культуры (ліквідацыя беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай свядомасці ў XVII — XVIII стагоддзяў, беларускае нацыянальнае адраджэнне ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў, утварэнне БНР, жыццё і літаратурная дзейнасць Францішка Скарыны, Гальяша Пельгрымоўскага, Соф’і Тшашчкоўскай, Кастуся Каліноўскага, Алеся Гаруна і іншых.
