
Нагадаем, 19 верасня 2022 года Андрэя Сачэўку засудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
Андрэй Сачэўка быў засуджаны нібыта за “заклікі да беспарадкаў” (артыкул 293 КК РБ) і “распальванне сацыяльнай варожасці” (артыкул 130 КК РБ) за каментары ў адным з гарадзенских тэлеграм-каналаў. Вядома, што напісаў іх Андрэй у ноч з 11 на 12 жніўня 2020 году, калі ішлі жорсткія разгоны пратэстоўцаў.
Абласны суд Гародні (суддзя Васіль Скок) 19 верасня 2022 году пакараў Сачэўку 6 гадамі пазбаўлення волі. Палітвязень быў таксама ўключаны ў спіс асоб, якія нібыта маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
Раней MAYDAY TEAM паведамлялі, што ў пачатку жніўня Андрэя накіравалі на два месяцы ў ПКТ. Да гэтага Андрэя пратрымалі 23 сутак у ШІЗА. Яшчэ тады яму паведамілі, што яго накіруюць у памяшканне камернага тыпу за “няправільныя погляды”.
Стала вядома, што 24 жніўня ў Бабруйску адбыўся суд па замене палітвязню рэжыма ўтрымання. Суддзя Антон Дудаль пастанавіў перавесці палітвязня на турэмны рэжым. Цяпер Андрэя чакае этап у магілёўскую турму № 4.
