01.03.2022 Kuznica Granica polsko-bialoruska fot. Andrzej Skwarczynski

Пра гэта ў эфіры TVPinfo заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Мацей Вонсік, каментуючы вынікі кансультацый польскага МУС з краінамі Балтыі ў панядзелак. „Паглядзім, як будзе паводзіць сябе Беларусь, ці рэжым у асобе Лукашэнкі”, – сказаў ён.

У панядзелак у супольнай заяве міністры ўнутраных спраў Польшчы, Летувы, Латвіі і Эстоніі запатрабавалі ад Беларусі вываду групы „Вагнера”, а таксама адводу мігрантаў ад мяжы і адпраўкі іх у краіны паходжання. Яны таксама дамовіліся закрыць мяжу з Беларуссю ў разе крытычных інцыдэнтаў, якімі можа быць ужыванне зброі ці прарыў групы мігрантаў.

„Калі Беларусь не хоча быць ізаляванай, то мусіць пачаць супрацаваць. Калі супраца і рэакцыі з іншага боку не будзе, то ў пэўны момант усе тры краіны, Польшча, Летува і Латвія, закрыюць усе памежныя пераходы, не толькі дарожныя, але і чыгуначныя, і Беларусь фактычна будзе адрэзана ад Еўропы”, – сказаў Вонсік.

Беларускае Радыё Рацыя