Пра гэта паведаміў тэлеканал „Гродно Плюс”. Характэрна, што “сарамліва” кароткую інфармацыю праўладны канал падаў пад загалоўкам “В Гродно появились новые элементы дорожной сети”

Адметна, што праезд Чэчкі праходзіць ад вуліцы Будзёнага да вуліцы Ажэшкі каля вялікага офіснага будынка з польскім консульствам. Такое рашэнне прынялі “дэпутаты” гарадскога Савета дэпутатаў на сесіі 30 жніўня.

Польскі жаўнер Эміль Чэчка, паводле беларускага боку, збег у Беларусь 16 снежня 2021 года і папрасіў палітычнага прытулку. У дзяржаўных медыя ён расказваў пра нібыта масавыя забойствы мігрантаў і валанцёраў польскімі вайскоўцамі. Але Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека не знайшло ніякіх пацвярджэнняў гэтых заяў. 17 сакавіка Чэчку знайшлі павешаным у Менску па месцы жыхарства. Вынікі следства да гэтага часу не агучаныя. Пахавалі Эміля Чэчку ў Беларусі.