
У Гародні ўзялі пад варту падпалкоўніка юстыцыі Юлію Колас. Пра гэта паведамляе hrodna.life. Яе абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага Кодэксу. Гарадзенку 29 жніўня прызналі палітвязняволенай.
Юлія Колас — начальніца аддзела крыміналістычных улікаў Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз, падпалкоўнік юстыцыі, афіцэр. Ёй 50 гадоў. У Юліі двое сыноў, адзін з іх непаўнагадовы.
Юлію Колас затрымалі 11 жніўня 2023 года. Яна знаходзіцца ў турме № 1 Гародні.
