
Ажно некалькі дзён Ліда будзе святкаваць свае 700-ыя ўгодкі. Апублікавана поўная праграма забаўляльных мерапрыемстваў. На жаль, у яшчэ зусім нядаўна адным з самых беларускіх гарадоў краіны ў час фэсту будзе пераважаць чужая расейская мова. Нават праграмная афіша надрукавана амаль уся па-расейску.
Не абыйдзецца і без расейскіх “зорак” – так хедлайнерамі першага дня заяўлены нейкія Филатов и Карась. Пры тым арганізатары фэсту цынічна заяўляюць дэвізам свята слоган: “Сохраняя прошлое, создаем будущее”. А па-сутнасці “Руйнуючы сваё, русифицируем город”…
