Чыноўнікі Галоўнага ўпраўлення юстыцыі (няўжо ёсць яшчэ негалоўныя ўпраўленні-?) Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту заняліся бюракратычнай непатрэбшчынай. Пасля фактычнай ліквідацыі ў Беларусі партый дэмакратычнага кірунку прадстаўнікі абласнога ўпраўлення пачалі тэлефанаваць былым кіраўнікам структураў розных партый, а таксама рассылаць афіцыйныя лісты дзіўнага зместу.
Чыноўнікі інфармуюць пра ліквідацыю партый і разам з тым просяць прадаставіць нейкія “свидетельства о постановке на учет”. Ацаніць казённы стыль можна па наступным дакуменце:

Напэўна чыноўнікі-бюракраты мяркуюць, што маючы на руках старыя лісты аб пастаноўцы на ўлік структур, сябры дэмакратычных партый могуць скарыстацца імі і пагражаць “зачышчанаму” парадку ў дзяржаве.
