У райцэнтры Свіслач затрымалі мужчыну. Сілавікі апублікавалі так званае “пакаяльнае” відэа з мясцовым жыхаром, які працуе майстрам у лясгасе. На камеру мужчына кажа, што нібыта пакінуў вялікую колькасць каментароў у тэлеграм-каналах з абразай супрацоўнікаў міліцыі і Лукашэнкі.

Імаверна, на мужчыну пачатая крымінальная справа па артыкулах 368 і 369 КК РБ.