
Стала вядома дата разгляду апеляцыйнай скаргі праваабаронцы Насты Лойкі.
У Мtнскім гарадскім судзе 20 чэрвеня палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада “Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі” (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.
Вярхоўны суд 3 кастрычніка “разгледзіць” апеляцыйную скаргу Насты.
