Пра сітуацыю з журналістам-палітвязнем Дзянісам Івашыным у сваіх сацсетках інфармуе яго жонка Вольга Івашына.

Родныя Дзяніса Івашына маюць цяпер трохі болей кантакту з палітвязьнем. “З абмежаваньнямі і спазьненьнямі, але ёсьць ліставаньне, зрэдчасу, раз у месяц Дзяніс мае магчымасьць тэлефанаваць, але сям’я ня ведае дакладнага раскладу гэтых званкоў. Дзяніс ужо больш за 900 дзён за кратамі. Гэта катастрафічна шмат часу, які забіраюць у годнага і вольнага чалавека. Агулам, Дзянісу прысудзілі 13 гадоў і 1 месяц зьняволеньня за журналісцкую дзейнасьць! Цяпер палітвязень знаходзіцца на строгім рэжыме ў Жодзінскай турме.

Калі ёсьць магчымасьць, спрабуйце пісаць Дзянісу! На жаль, з-за мяжы лісты амаль не даходзяць, болей шанцаў, што паведамленьне знутры краіны дойдзе да адрасата.

Адрас для лістоў: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Івашыну Дзянісу Яўгенавічу