Праект распавядае пра жыццё праваабаронцы, яго шматгадовых намаганнях па развіцці і ўмацаванні грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, развіцці нацыянальнай культуры і абароне правоў чалавека.

На ўрачыстым адкрыцці выставы наведнікаў чакае: Прэзентацыя кнігі «Алесь: шлях да пераменаў», якую прэзентуе Таццяна Нядбай. Прэм’ера дакументальнай стужкі «Bialacki» ад «Маланкі Медыя» з прамовай рэжысёра (працягласць 30 хвілін, ангельскія субтытры). Нэтворкінг і прыемныя знаёмствы пасля прагляду.

Мерапрыемства адбудзецца ў 18.00 у чацвер, 7 верасня, у Інстытуце Пілецкага, Pariser Platz 4a, 10117 Berlin. Сустрэча будзе праходзіць на беларускай мове з перакладам на ангельскую.

Даты правядзення выставы: з 7 па 21 верасня. Часы працы Інстытута Пілецкага: аўторак — нядзеля з 10 да 18, панядзелак — выходны. Уваход вольны.

вясна