Гарадзенская міліцыя затрымала грамадзяніна Туркменістана з відам на жыхарства ў Беларусі. Імя мужчыны – Мейліс Матдурдыеў. Ён выпускнік гарадзенскага медуніверсітэту, сёння працуе як барыста.

Затрымліваць Матдурыева прыйшлі чацвёра сілавікоў. Мужчыну змясцілі ў ІЧУ. Яму пагражаюць пазбаўленнем беларускага віду на жыхарства і дэпартацыяй у Туркменістан.

Хлопца падазраюць у распаўсюдзе “экстрэмісцкіх матэрыялаў” у сацсетцы “ВКонтакте” і абразлівых для грамадзян Расеі каментарах пад публікацыямі ў Instagram.