Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку ўладальнік сядзібы Павел Падкарытаў:

Адбылося рашэнне Ваўкавыскага раённага суду па позве Ваўкавыскага аддзелу культуры да мяне аб скасаванні дамовы 2013 году па набыцці маёнтку Падароск.

Суд вырашыў скасаваць дамову нібы з-за «невыканання умовы па ўводзе аб’ектаў ў гаспадарчы абарот».

Лічу рашэнне безпадстаўным і незаконным па шэрагу пунктаў:

справа непадсудна раённаму суду і адпаведна дамове павінна была разглядацца Эканамічным судом Гарадзенскай вобласці;

– тэрмін даўніны па позве прапушчаны шмат гадоў таму;

– аб’ект уведзены ў гаспадарчы абарот у 2014 годзе шляхам стварэння турыстычнага прадпрыемства, перадачы яму аб’ектаў нерухомасці і вядзення прадпрыемствам гаспадарчай дзейнасці – арганізацыі экскурсійнага абслугоўвання турыстаў на маёнтку цягам 2014-2023 гадоў;

– суду былі прадстаўленыя ўсе доказы ўводу аб’ектаў у гаспадарчы абарот і вядзення прадпрыемствам гаспадарчай дзейнасці з выкарыстаннем набытых па дамове аб’ектаў;

– патрабаваных законам абставінаў, дастатковых для скасавання дамовы, няма.

Рашэнне не ўступіла ў законную сілу і будзе абскарджанае Паўлам Падкарытавым у судзе вышэйшай інстанцыі.