
Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.
Па стане на 4 верасня, у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім, Мастоўскім, Свіслацкім і Шчучынскім раёнах уведзены абмежаванні на наведванне лясоў. Пра гэта сведчаць звесткі інтэрактыўнай карты Мінлясгаса.
З дапамогай інтэрактыўнай карты забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў можна аператыўна адсачыць, дзе часова забаронена наведваць лясы. Мапа абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму дадзеныя могуць мяняцца цягам дня.
