У Дубнаўскай школе Мастоўскага раёну на 1 верасня школьнікі складалі “прысягу на вернасць радзіме”, а дакладней “клятву на верность родине”. Такі ідэалагічны “абрад” цяпер будзе ўкараняцца ў навучальных установах Беларусі.

Пра ўрачыстасць расказала раённая газета “Зара над Нёманам”.

Не абышлося канешне і без традыцыйнай “тройцы”: высокага чыноўніка, праваслаўнага бацюшкі і міліцыянта. Прыехаў у Дубна председатель районного Совета “депутатов” Валерий Табала. Ідэолагаў было на лінейцы таксама нямала. “Тёплые слова в адрес учеников, учителей и родителей прозвучали на линейке из уст заместителя директора филиала «Дубно» по идеологической работе Татьяны Кивер, председателя Дубненского сельсовета Анатолия Лиса, настоятеля Свято-Николаевской церкви протоиерея Николая Гляда и других почётных гостей”.