Гендырэктар “Беларусьфільма”, былы ідэолаг і камсамолец з Гародні, які зрабіў імклівую кар’еру, Юрый Аляксей у эфіры тэлеканала СТБ анансаваў планы зняць “мастацкі фільм” пра падзеі 2020-га. Відавочна, што ў ім будзе пазітыўна ацэньвацца дзейнасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і негатыўна — пратэстоўцаў.

“Мы пачнем здымаць вельмі хутка”, — кажа Юрый Аляксей. Пры гэтым адзначае, што ёсць толькі “шэраг прапаноў, задумак”. Відаць, сцэнару яшчэ няма. “У наступным годзе фільм ужо будзе ў працы”, — дадае гендырэктар, які працуе на гэтай пасадзе з лета 2023-га. Раней ён выпускаў “патрыятычныя мультфільмы”.