Гарадзенскія ўлады апублікавалі праграму так званага “праздника города”, гэтае афіцыёзнае мерапрыемства пройдзе 7 верасня. Хедлайнерам музычнай праграмы стане адыёзны расейскі шавініст Александр Маршал.

Аляксандр Маршал (пры нараджэнні Миньков) неаднаразова выступаў на канцэртах у падтрымку расейскага ўварвання і перад удзельнікамі нападу на Украіну, рабіў шалёныя і шавіністычныя заявы.

Каб зразумець, што гэта за спявак, дастаткова паглядзець на тэксты яго песень:

Я – русский. Я тот самый “колорад”.
Совдеповский отстой, рашист и вата.
Я тот, кто любит водку и парад,
Я отпрыск победившего солдата…

Для нас святое – Родина и мать.
Нас мир боится, потому что знает:
Кому умом Россию не понять,
Тому она привычно объясняет…

Нам стойкости у вас не занимать.
Вы видели уже, как мы воюем.
А если не хотите вспоминать,
Напомним и повторно растолкуем.

Запрашаючы такіх дзікіх творцаў, распальвальнікаў нянавісці, у горад над Нёманам дзеля здзеку з жыхароў еўрапейскага гораду, гарадзенскія ўлады выразна раскрываюць сваё ідэалагічнае аблічча.