«Мы асуджаем прылічэнне “Вясны” да “экстрэмісцкіх фармаванняў”». Дацкі інстытут супраць катаванняў выступіў з сумеснай заявай

Дацкі інстытут супраць катаванняў «DIGNITY» выступіў з іншымі арганізацыямі з сумеснай заявай, у якой заклікае беларускія ўлады адмяніць рашэнне аб прызнанні «Вясны» «экстрэмісцкім фармаваннем».

Акрамя гэтага, патрабуецца неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітвязняў Беларусі, уключна з пяццю праваабаронцамі «Вясны», а таксама захаванне сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. «DIGNITY» у сумеснай заяве таксама заклікаў далучыцца да гэтых патрабаванняў міжнародную супольнасць.

«Гэта дзеянне ўяўляе сабой не толькі атаку на вядомую праваабарончую арганізацыю і зусім супрацьзаконную спробу перашкодзіць яе дзейнасці — яшчэ яно адлюстроўвае больш шырокую атаку ўрада на беларускую праваабарончую супольнасць і яго імкненне да падсправаздачнасці і вяршэнства права».

Заява па спасылцы