У Беларусі чарговая прапагандысцкая акцыя да ўгодкаў 17 верасня 1939 года. Яе будзе праводзіць праўладная партыя “Белая Русь”. Прыдумана назва общественно-политический марафон “17 граней единства”.

Характэрна, што акцыя стартавала ў горадзе з сімвалічнай савецкай назвай Дзяржынск. На Гарадзеншчыне “шчасце” прымаць гэты марафон выпала Дзятлаву, Іўю і Ваўкавыску. А задзейнічана будзе каля 300 чалавек (на дзіва сціплая лічба, калі зважаць на звычку пампезнасці і фальшывай масавасці). Пра гэта расказала заместитель председателя Гродненской областной организации РОО «Белая Русь» Светлана Варяница.