
Паводле паведамлення канала «Затрыманні, суды ў Лідзе», на лідскіх прадпрыемствах ААТ «Лідахлебапрадукт» і ААТ «Лакафарба» днямі прайшлі масавыя затрыманні.
Як піша канал, 6 верасня на абодвух прадпрыемствах людзей затрымлівалі за падпіскі і распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
На ААТ «Лакафарба» затрымалі 6 чалавек. Сёння, 7 верасня, іх выпусцілі, выпісаўшы кожнаму штрафы па 10 базавых велічынь і болей.
На афіцыйным канале ААТ «Лакафарба» сёння раніцай з’явіўся пост са спасылкай на сайт Міністэрства інфармацыі, дзе размешчаны «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», у які апошнія тры гады ўключаецца ўсё, што мае хоць бы нейкае падабенства на выказванне альтэрнатыўных афіцыйнай версіі поглядаў на розныя пытанні, нават з самым бяскрыўдным зместам.
https://nashaniva.com/325973
