Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў жніўні фіксаваў працяг устойлівай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. За мінулы месяц прыблізная колькасць чалавек, якія маглі быць рэпрэсаванымі судовай сістэмай у крымінальным парадку складае каля 156 чалавек. У рэгіянальным разрэзе дадзеныя лічбы выглядаюць наступным чынам: Менск – 96, Гомельская вобласць – 12, Брэсцкая вобласць – 22, Гарадзенская вобласць – 6, Менская вобласць – 9, Магілёўская вобласць – 6, Віцебская вобласць – 5.

Праваабаронцам вядома пра не менш чым 60 засуджаных у крымінальным парадку ў жніўні грамадзян, з якіх 42 складаюць мужчыны, 18 – жанчыны. Паводле вядомых праваабаронцам прысудаў у жніўні суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 45% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ (“хатняя хімія”) ужывалася ў 50% выпадках асуджэння грамадзян. Арышт прымяняўся ў 5% выпадкаў асуджэння фігурантаў пратэсных спраў.

Такім чынам, у жніўні пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе “хатняй хіміі” і арышту суды ўжывалі ў 100% вядомых “Вясне” выпадках асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў.

Вясна