
Стэнд з інфармацыяй пра Элізу Ажэшку. Фота: Hrodna.life
Паводле крыніц Hrodna.life, таблічкі прыбралі не на рамонт і назад яны могуць не вярнуцца.
Што гэта за таблічкі і дзе яны размяшчаліся
Турыстычныя стэнды з інфармацыяй пра Элізу Ажэшку ўсталявалі на вуліцах Гародні летам 2021 года. Іх адкрыццё прымеркавалі да 180-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы.
Усяго ў горадзе было 10 стэндаў:
- Каля доміка і помніка пісьменніцы,
- На вуліцах Васілька і Маркса, дзе Ажэшка жыла ў розныя часы,
- Каля Бернардынскага касцёлу, у якім пісьменніца вянчалася са Станіславам Нагорскім,
- У Румлёўскім парку, дзе быў маёнтак яе сям’і,
- На старых каталіцкіх могілках, дзе Ажэшка пахавана.
Інфармацыя на стэндах была размешчана на трох мовах: беларускай, ангельскай і польскай.
