
Улады рыхтуюцца да запуску другога энергаблока БелАЭС. Нягледзячы на нявырашаныя праблемы станцыі, пра якія кажуць эколагі. Каб легітымізаваць працэдуру, Дзяржатамнагляд праводзіць “грамадскія слуханні”. Яны праходзяць сёння.
Фармат слуханняў “умоўна адкрыты”: анлайн-трансляцыі няма, а каб паўдзельнічаць — трэба было зарэгістравацца (і вашу кандытатуру яшчэ маглі не ўхваліць).
“Зялёная сетка” запусціла альтэрнатыву слуханням. Гэта галасаванне, адно з пытанняў у якім — “Ці хацелі б вы жыць паблізу БелАЭС?”. Пра яго першыя вынікі, і пра тое, што не так з другім энергаблокам БелАЭС і арганізаванымі ўладамі “слуханнямі”, мы пагаворым з сузаснавальніцай і сяброўкай Рады ГА “Экадом” Ірынай Сухій і фізікам-атамшчыкам Андрэем Ажароўскім.
Стрым пачынаецца а 12-й па Мінску.
