У Слоніме чарговая крымінальная справа па палітычных матывах. Сілавікі затрымалі 32-гадовага Дзмітрыя Данільчыка. Раней яму Слонімскім раённым судом прысуджаліся 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Цяпер Данільчыку пагражае шэраг артыкулаў Крымінальнага кордэксу за каментары ў сацсетках: нібыта ён абражаў суддзю, Лукашэнку, расейскіх ваенных, якія захапілі частку тэрыторыі Украіны, а таксама супрацоўнікаў міліцыі.