Да Дня народнага адзінства ў ААТ “Гродна Азот” усталююць мемарыяльную дошку ў гонар аднаго з арганізатараў камсамольскага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады другой сусветнай вайны Сяргея Прытыцкага. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела сацыяльнага развіцця прадпрыемства Павел Лісоўскі:

“Имя известного государственного и политического деятеля, одного из организаторов комсомольского подполья и партизанского движения в Беларуси в годы Великой Отечественной войны Сергея Осиповича Притыцкого было присвоено Гродненскому химическому комбинату в 1971 году, – Такое решение было принято ЦК Компартии и Советом Министров Беларуси и закреплено постановлением Совмина”.

У 2000 годзе Гарадзенскі хімкамбінат быў перайменаваны ў Гарадзенскае вытворчае аб’яднанне “ГПО Азот”, а яшчэ праз два гады – у ААТ “Гродна Азот”.

Дошку размесцяць ля ўвахода на першую прахадную ААТ “Гродна Азот” і ўрачыста адкрыюць 15 верасня.

У музейнай зале прадпрыемствы рыхтуюцца аформіць вітрыну, прысвечаную легендарнаму патрыёту Беларусі. Таксама ў горадзе плануюць назваць імем Сяргея Прытыцкага адну з вуліц, якія вядуць да ААТ “Гродна Азот”.