На Гарадзеншыне не спыняюцца затрыманні.
Сілавікі ў Гародні затрымалі айцішніка. Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што затрыманы «рассылаў па чатах метадычкі па здзяйсненні дыверсій і тэрарыстычных актаў, а яшчэ вельмі негатыўна выказваўся на адрас расейскіх вайскоўцаў». Цяпер яго пераследуюць па крымінальнай справе.

фота затрыманага з відэа
Таксама “Гарадзенскай праваабароне” стала вядома пра затрыманне некалькіх прадстаўнікоў беларускай культурнай супольнасці па адміністрацыйных справах. Яны ўжо адбылі адміністрацыйны арышт і не хочуць публікавання падрабязнай інфармацыі.
Уладныя тэлеграм-каналы паведамляюць таксама пра затрыманне ў Слоніме. Мужчына нібыта ў Telegram абражаў супрацоўнікаў міліцыі і прадстаўнікоў улады, пісаў негатыўныя каментары пра расейскіх вайскоўцаў, а таксама абяцаў знайсці суддзю, якая ў 2020-ым годзе прызначыла яму 15 сутак арышту.
Мяркуючы па інфармацыі вядзецца крымінальная справа.

фота затрыманага ў Слоніме
