“Схіляюся перад грамадзянскім подзвігам Анджэя Пачобута”, – адзначыў Павел Латушка на цырымоніі ўручэння медаля “75-годдзе місіі Яна Карскага” Анджэю Пачобуту ў Любліне.

“Адным з тых, каго спрабуе зламаць рэжым Лукашэнкі, з’яўляецца Анджэй Пачобут. Для беларускага народа ён – герой. Для польскага народа ён – герой. Ён наш агульны герой! Гэта той чалавек, які сімвалічна аб’ядноўвае нас сёння ў барацьбе супраць дыктатуры і тыраніі”, – адзначыў палітык.

Ян Карскі — удзельнік польскага руху супраціву, праведнік свету. Таварыства яго імя ў Нью-Ёрку выбіла медаль “75-годдзе місіі Яна Карскага” накладам усяго 30 асобнікаў. Першы медаль быў уручаны ў Ватыкане Папу Францішку.