З-за няспраўнасці на „Гродна Азоце” спынены дзве вытворчыя лініі.

Гаворка ідзе пра аддзяленне сінтэзу і ўстаноўцы Monsanto цэха аміяк-4. Прычыны няспраўнасці высвятляюцца. Прадпрыемства зазначае, што „тэхналагічны газ, які ўтвараецца…, скідваецца на факельную ўстаноўку”, і спальваецца, каб утылізаваць гаручыя рэчывы тэхналагічнага газу. Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма, запэўнілі на прадпрыемстве.

***

Раніцай 11 верасня “Гродна-Азот” паведамляе пра здарэнне ў цэху “Аміяк-4”. З-за няспраўнасці там спынілася аддзяленне сінтэзу і ўстаноўка Monsanto. Яе прычыны высвятляюцца.

Тэхналагічны газ скідваюць на факельную ўстаноўку і спальваюць.

На “Гродна-Азоце” падкрэсліваюць, што “пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма”.

У жніўні паведамлялася пра спальванне рэчываў пры запуску цэху “Аміяк-3”.