Лукашэнкаўскія сілавікі працягваюць пераслед грамадзян у Ваўкавыску. Яны апублікавалі чарговае “пакаяннае” відэа з мясцовым жыхаром Віталём Крысюкевічам. Мужчыну затрымалі за нібыта распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў. Дома ў яго знайшлі бел-чырвона-белую сімволіку.

Паведамляецца, што 8 жніўня Крысюкевіча судзілі паводле артыкулу 19.11, частка 2 КаАП РБ. Мужчыну засудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.