Ад палітвязня Уладзіміра Гундара доўга няма звестак. Зараз ён знаходзіцца ў калоніі №2 горада Бабруйска.

Пасля пераводу ў калонію з гарадзенскай турмы №1 у траўні месяцы паміж роднымі і палітвязнем усталявалася добрая камунікацыя. Нават 3-га жніўня Уладзімір змог патэлефанаваць дахаты. Але гэта быў яго першы і апошні званок, лісты таксама перасталі прыходзіць, кажуць родныя:

-Тэлефанавалі туды, там нічога не кажуць. Ён у калоніі і ўсё. Пішыце лісты, кажуць. Пішам, але не адказваюць. Кажуць, напішыце начальніку. Паводле родных, каб запісацца да начальніка і патрапіць да яго, патрэбна не менш чым два тыдні.  Нагадаем, што палітвязень, грамадскі актывіст, інвалід 2 групы Уладзімір Гундар засуджаны да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага  рэжыму, асноўны тэрмін з якіх – 18 гадоў па «справе Аўтуховіча».

Беларускае Радыё Рацыя