Уладная вертыкаль Гарадзенскай вобласці апублікавала на старонках сваіх інфармацыйных органаў праграму “празднования Дня народного единства”. У гэтай праграме прадказальна няма нічога беларускага ні па форме, ні па колерах, ні па змесце. Такую расейскую праграму маглі скласці ў якой-небудзь Самаре ці Вологде. Гарадзенскія “вертыкальнікі” не знайшлі нічога новага і надалей будуць дагаджаць “старшему брату”.

Прагназавана цэнтральнае месца адведзена ідэалагічнаму і прапагандысцкаму кантэнту. Асноўны ідэалагічны складнік узяўся забяспечыць Гарадзенскі ўніверсітэт, які яшчэ носіць імя Янкі Купалы (рэктар – Ирина Китурко). Не расшыфроўваецца пакуль, хто будзе выступаць у канцэрце, але можна здагадвацца пра яго прарасейскі змест.