
14 га верасня па ўсёй Беларусі пачнецца арганізаваны цэнтралізавана паказ мастацкай, але прапагандысцкай кінастужкі “На другом берегу”. Яна прысвечана падзеям часу 1921-1939 гадоў, калі Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы.
Дзяржаўныя медыі перапоўнены рэкламай гэтай кінастужкі, знятай на “Беларусьфільме”. Прыходзіць інфармацыя, што па ўсёй краіне будзе арганізаваны масавы “загон” студэнтаў і школьнікаў на гэтыя прагляды. Напэўна першы дзень дэманстрацыі прагляды шмат дзе будуць задарма. Потым – ужо за грошы. У Астравецкім кінатэатры, прыкладам, кошт квітка не такі і танны – 7 рублёў.
