У Гародні прайшла чарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя Грамадскага аб’яднання “Федэрацыя футбола Гродзенскай вобласці”.

Як інфармуе прэс-служба футбольнага клуба “Нёман”, старшынём ГА “Федэрацыя футбола Гродзенскай вобласці” абраны старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Хмель.

Ён жа быў абраны Старшынём назіральнай рады футбольнага клуба «Нёман».

Характэрна, што гэтая грамадская пасада перадаецца “па спадчыне”. Ранейшы старшыня (і ранейшы старшыня гарвыканкаму) Мечыслаў Гой застаўся ў назіральнай радзе клубу, а таксама ў выканкаме абласной федэрацыі футболу.