
Міністэрства інфармацыі РБ ўзнагародзіла свае ж прапагандысцкія рэсурсы за “лучшее освещение межнациональных и межконфессиональных отношений”. Дзве ўзнагароды перапалі і на долю гарадзенскіх дзяржаўных медый. Так у намінацыі “друкаваныя СМІ” дыплом ажно першай ступені аддалі рэдакцыі гарадзенскай рэгіянальнай газеты “Перспектива” (у савецкі час гэтая раёнка называлася афіцыйна “Сельская новь”, а ў народзе яе называлі “Сельская вонь”). Цяпер галоўным рэдактарам выдання ёсць Тамара Рудак.
А ў намінацыі “тэлевізійныя і радыёвяшчальныя праграмы” дыплом трэцяй ступені атрымаў телерадиовещательный канал «Гродно Плюс». Ім кіруе Сергей Мазайло, па сумяшчальніцтве прызначаны яшчэ “дэпутатам” Гарадзенскага гарадскога савету.
