Раёнка “Іўеўскі край” адна з першых “адстралялася” рэпартажам па загаданым масавым праглядзе прапагандысцкай кінастужкі “На другом берегу”. Па фотарэпартажы выразна відаць каго сабралі ў Івейскі цэнтр культуры на прэм’ерную дэманстрацыю.

А каментары газеце пра свае ўражанні ад новага шэдэўра таксама далі амаль выпадковыя кінагледачы: почетный гражданин Ивьевского района, заместитель директора по идеологической работе СУП «Лаздуны-Агро», І секретарь районного комитета ОО «БРСМ» (слова першы так і напісана – І).