
На пунктах пропуску на беларускай мяжы пачалі браць грошы за дэзынфекцыю транспарту, піша «Smartpress». Адмысловыя станцыі запрацавалі яшчэ 1 верасня, і да 16 верасня паслуга была бясплатнаю.
Станцыі дэзынфекцыі маюцца на ўсіх пунктах пропуску на мяжы з Польшчаю, Літвою і Латвіяй. Апрацоўванне абавязаны прайсці ўвесь транспарт, што заязджае ў Беларусь. Гэта прадугледжана ўказам Лукашэнкі, і справаю даручана займацца кампаніі «БелГлобалГарант» набліжанага да яго бізнесоўцы Сяргея Цяцерына.
Дэзінфекцыя легкавой машыны каштуе 2 рублі, аўтобуса – 30, цяжкавіка – 95. Аплаціць пакуль можна толькі ў страхаўнікоў і банку на мяжы, хутка плануюць прымаць плацяжы праз ЕРІП і карткай на тэрмінале самаабслугоўвання.
Афіцыйнай мэтаю гэтай абавязковай платнай працэдуры называецца «зніжэнне рызыкі ўвозу на тэрыторыю краіны ўзбуджальнікаў небяспечных інфекцыяў і бактэрыяў».
Белсат
Фактычна такі збор ёсць па-сутнасці чарговым дзяржаўным рэкетам.
