У Воранаве напярэдадні так званага “Дня народного единства” прэзентавалі “Кнігу славы” раёну. Як паведамляе раённая газета, “инициатором ее издания выступил Вороновский райисполком. Идея была поддержана районным Советом депутатов, идеологическим активом района”. “На страницах славной летописи Вороновского края 180 имен: заслуженных работников, орденоносцев, лауреатов государственных премий и рядовых тружеников, внесших значительный вклад в его социально-экономическое развитие. Это земляки, которые трудились на благо региона и страны с 15 января 1940 года в разных отраслях”.

Як вынікае з гэтай інфармацыі мясцовыя ідэолагі лічаць сваімі героямі толькі людзей савецкага перыяду. Гэта не здзіўляе, мяркуючы па тым, што ўвесь ранейшы перыяд цяперцы не лічаць увогуле гісторыяй. Для гэтых ідэолагаў гісторыя раней пачыналася з Кастрычніцай рэвалюцыі 1917 году, а цяпер з 17 верасня 1939-га году.

Так што ў кнізе “славы” Воранаўскага раёну не будзе ні Міхала Буклярэвіча (нараджэнца вёскі Лінгі), беларускага рымска-каталіцкага святара і грамадскага дзеяча, якога расстралялі бальшавікі ў 1919 годзе, ні генерала БНРЛюдвіка Кандратовіча, ні слаўнага роду Нарбутаў, ні многіх іншых ыдатных людзей. Затое будзе, прыкладам, Мечыслаў Гой, які працаваў у Воранаўскім раёне старшынём калгасу.

Святкаванне і віншаванне лаўрэатаў прайшло ў традыцыйным савецкім стылі.