17 верасня па ўсіх райцэнтрах Гарадзеншчыны прайшлі афіцыёзныя мерапрыемствы, прысвечаныя так званаму “дню народного единства”. У Гародні святкавалі на Кургане славы, які заклалі якраз 55 гадоў таму.

Мяркуючы па фота дзень “единства” сабраў зусім няшмат людзей з 350-тысячнага гораду. На мерапрыемстве прысутнічала пераважна наменклатура, члены праўладных арганізацый, чыноўнікі ды вайскоўцы. Само святкаванне мела савецкі характар з усімі адпаведнымі штампамі і ідэалагічнымі ўстаноўкамі.