Польшча пабудуе яшчэ адзін плот на мяжы з Беларуссю. Гаворка пра агароджу ўздоўж ракі Буг.

Яе працягласць складзе 172 км. Уздоўж плота будуць усталяваныя 4,5 тысяч камер, цеплавізары і датчыкі руху.

“Кожная спроба нелегальнага пераходу мяжы праз раку будзе выкрытая нашымі супрацоўнікамі”, — каментуе міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі.

На польска-беларускай мяжы ўжо ёсць адзін плот, але і праз яго час ад часу прарываюцца мігранты. На рэферэндум, які пройдзе праз месяц, вынесенае пытанне пра дэмантаж гэтага плота.