Да канца верасня на вуліцы Горкага ў Гародні будзе куродым.

З 18 па 30 верасня на Паўночнай міні-ЦЭЦ філіялу “Гродзенскія цеплавыя сеткі” РУП “Гроднаэнерга” пройдуць цеплавыя выпрабаванні на новым паравым катле пры спальванні рэзервовага паліва (паліўнага мазуту).

– Правядзенне дадзенага тыпу работ звязана са змяненнем колеру выходных дымавых газаў, – патлумачылі ў ведамстве.

Выпрабаванні праводзяцца з мэтай вызначэння аптымальных рэжымаў работы абсталявання з нібыта найбольш эфектыўнымі эканамічнымі і экалагічнымі паказнікамі.